Якая радасьць у мяне, Калі дадому завітаю! Тут ні адзін не абміне, Пагутарыць і распытае. I як жыцьцё, і як настрой, I чым я маю пахваліцца... – Зайшоў бы на бліны, – парой Мне кіне цётка-жартаўніца. Суседка ўспомніць, як сама Маю калыску калыхала, Як прыгажэйшае імя Яна мне колісь выбірала. А то заўважыць: паплячэў, Прыгнуўшыся, заходжу ў хату. I, быццам так, дадасьць яшчэ, Што нарасло дзяўчат багата...
|
|