 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьвітаньняў я з табой не сустракаў, Не расьсякаў вяслом азёрнай хвалі. I толькі шморгаў носам аб рукаў, Калі цябе да дошкі выклікалі. Здавалася, што бачыць увесь клас, Калі ў твой бок глядзеў я ўнезнароку. Каб аб сабе напомніць лішні раз, Па пяць заўваг я зарабляў на ўроку. Што стала мне ты нейкаю другой, Баяўся і сабе прызнацца ў гэтым. Ды толькі ўсе чамусьці нас з табой На кніжках плюсавалі без сакрэту. Ну, а калі кіломэтры за два Дамоў з аднавяскоўцамі ішла ты, Як крыўдна мне было, як я злаваў, Што каля самай школы наша хата. Гады прайшлі. У кожнага свой шлях. I апынуўся я ня ў роднай хаце. ...З усьмешкай палахлівай на губах Я сьніў цябе ў студэнцкім інтэрнаце. I вось нарэшце на лістах шасьці Прызнаўся я табе ў сваім каханьні. З трывогай «заказное» апусьціў I атрымаў адказ – тваё маўчаньне. Дамоў прыехаў. Кажуць, трэці дзень Грыміць тваё вясельле (я ж ня веру). Вянок з гароху хочуць мне надзець Сябры, як адстаўному кавалеру. Хай надзяюць – мне невялікі страх, Я з гора пацягну з кілішка троху. Дык пасядзім з табою мы ў вянках, Твой з красак палявых, а мой – з гароху. ...Хай сьнег гадоў асядзе ў валасах, Хай будзе мне хоць пяць разоў па дваццаць – Усьмешкай палахлівай на губах Ты школьніцай мне будзеш усьміхацца...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|