РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бор
Чаго, бор мой, не шумён?..
З народнае песьні
Іду па зайцавых сьлядах.
У вышыні гамоняць хвоі.
I галаву мне хмеліць пах
З халодным сьнегавым настоем.
 
Заняты думаю сваёй,
Бор, уздыхаеш, засмучоны.
Чуваць, як аб галінкі хвой
Сьняжынкі б’юцца зь мяккім звонам.
 
Мне навяваеш сьветлы сум,
Казычаш кволаю ігліцай.
Табе і радасьць я нясу,
Сьцяшаю горам падзяліцца.
 
Дзесь рэха клікае тапор.
Прайшоўся вецер бураломам.
I дзе б ні быў я, – чую, бор,
Твой бас прыглушаны,
                                      знаёмы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.