РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зазімак
А вецер вуліцы расчысьціў.
Бухматы,
                    пухкі сьнег пасыпаў,
I кулачкі засохлых лісьцяў
Сьціскаюць маладыя ліпы.
 
Застылі ясені ў палоне,
Ды толькі дворнікі ў адчаі.
Сьнег саграбці у дзьве далоні
Сьпяшае сьнегаачышчальнік...
 
Мароз здароваецца палка –
Зіма ўжо тупае старая.
На Сьвіслачы праныры-галкі
Трываласьць лёду правяраюць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.