 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
– Калаўроты! Калаўроты! Найадменьнейшай работы, – Заклікае добры дзед. – Не знайсьці нідзе ім роўных Робяць з воўны шоўк чароўны... Падыходзяць паглядзець. – Экспанат свой гэткі рэдкі У музэй ты здаў бы, дзедка, – Кінуў жару жартаўнік. Уздыхнулася бабулі – Калаўрот яе расчуліў. А натоўп раптоўна зьнік. Толькі жэўжыкі наўкола – Крутануць ім рупіць кола. Дзед выкрыквае радзей: – Не знайсьці нідзе ім роўных Робяць з воўны шоўк чароўны. Пакупнік ніяк ня йдзе... – Налятайце! Калаўроты! Налятаць няма ахвоты. Разыходзіцца базар. I стаяць, нібы сіроты, Новенькія калаўроты. Позна, дзед, прывёз тавар...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|