РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На маёвай расе
На лугу-мурагу
На зялёненькім
Ды пасе па расе
Хлопец коніка.
 
А лагчынай за дуброваю
Ішла дзяўчына чарнабровая.
Да вады ішла
Да крынічнае –
Не туды завяла
Сьцежка звычная.
Заблудзілася, запазьнілася.
Ногі ўсе ў расе –
Абрасілася.
У хлапца-малайца
Ды прасілася:
 
– Ты мяне ў тумане,
Дзеўку моладу,
Не трымай – месяц май
Яшчэ з холадам.
Ночка позная.
Маці грозная.
Маці злосная.
Сьцежка росная.
 
– Я расу абтрасу
Да расіначкі.
Я цябе, красу,
На руках панясу
Да хаціначкі.
 
– Мне дамоў пара...
 
А ўзыйшла зара.
Хутка раніца –
А юнак ніяк
Не расстанецца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.