РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Стэарынавая сьвечка
Яна ка мне прыйшла ня з добрай казкі,
Ня зь ёлкі у вагнях пад Новы год,
Гарачыя аладкі зь ейнай ласкі
З патэльні я хапаў хутчэй у рот.
 
Сорак чацьвёрты ўспомніцца заўсёды –
На павуціньні жоўклы ліст трымціць.
Заўзята мы лапацім агароды,
Каб леташнюю бульбіну знайсьці.
 
I з гэтай бульбы зь дзіўнай назвай «рулі»
Для нас такіх прысмакаў напячэ
Назаўтра клапатлівая матуля,
Ясі – баішся, каб было яшчэ.
 
Яна ка мне прыйшла ня з добрай казкі,
Бо нельга так было – ні даць ні ўзяць –
Бяз гэтай стэарынавай падмазкі
«Прысмакі» ад патэльні адарваць.
 
Яе не дакраналіся запалкай
I ад ката хавалі па начах.
Я смак таго трафэйнага асмалка
Яшчэ і зараз чую на губах...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.