 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Палаеш трывожнай зарою Маленства майго партызанскага, З пагнутай бляшанкі жароўня – Намесьніца сонца ў замаразкі. Паддзёўкі падціснуўшы туга Вяроўкамі – тоўстымі паскамі, Мы з доўгаю, ў сажань, пугай Хадзілі ўвесь дзень падпаскамі. I, пэўна б, разьбегся статак, Саміх яшчэ пасьвіць ня шкодзіла б, Ды любы нам быў занятак, I бык нас палохаў, боўдзіла. Ад дыму мы плакалі разам I поўзалі ўсе на карачках, Пакуль нам язык паказваў Агонь з вугалька гарачага. А перад паўдзённай парою, Як цені ідуць упрысядку, – Сарочыя гнёзды паролі Ды яйкі пяклі у прысаку. З твайго вугалька, жароўня, Мы ў верасьні, пасталеўшыя, Дымілі цыгаркай пароўну З сухога лісьця алешыны. Патроны у жар паклаўшы, На дроце цябе раскручвалі. I над галовамі нашымі Сьвістала чарга траскучая. Як зоркі, любой пагодай У прысаку год нязгасныя, Маленства майго паходня, Твае вугалькі мне ясьняцца!..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|