РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Далей і болей
Далей і болей рвуцца і хочуць
          К нечаму, нечага людзі,
Знойдуць, што хочуць, думкі зноў точаць:
          А мо ня то яшчэ будзе?
 
Дзіўныя людзі! Проста, сьмех толькі,
          Лезуць, куды ні папала,
Вечна іх мучаць нейкія болькі,
          Вечна ім нечага мала.
 
Хай жа якому ў зубы сьмерць гляне, –
          Чорт за душу упляцецца, –
I ўсё яго тут – дамоўка паняй,
          Сьпіць, ані-ні зварухнецца.
 
20.VII.1907.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.