РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Някляеў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Стан
Як прывіды, як сны пра сны, як здані
Душу маю пакінулі жаданьні.
 
Як пры пажары выбягаюць з дому,
Яны зь мяне - натоўпам! прэч! Нікому
Казаць пра тое нельга - я кажу:
Нібы жабрак абкрадзены, дрыжу
 
Сярод руін на шэрым папялішчы,
Дзе ў коміне сіроцкі вецер сьвішча
I гоніць, круціць попел, сажу, дым...
З усімі так?.. Ці так са мной адным?..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.