Былі ў бацькі тры сыны...
|
Былі ў бацькі тры сыны, Ды ўсе ж яны Васілі. Адзін служыць у дварэ, Поле панскае арэ; Другі стражнікам зь іх стаў, Куляй, шабляй засьвістаў; Трэйці згінуў у баю За свабоду і зямлю. Бацька ў вёсцы сваёй сьпіць, I дуда пры ім ляжыць; Ён часамі дзьме ў яе, Песьню нудную пяе: Ой ты, дудка, ой, дуда! Бяда жыці мне, бяда! Не вяселіш ты мяне Ў маёй беднай старане.
[1907]
|
|