 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
То ня сьвісты зімовай мяцеліцы Над зямлёю шумяць і гудуць, – Гэта дзікім мучыцелем сеецца Сяўба – ў путы працоўных закуць. То ня рой груганоў падымаецца, Дзе зваёваных трупы ляжаць, – Гэта гурты казакаў зьлятаюцца Закаваны народ катаваць. То ня рэчак паводкі бурлівыя Затапляюць зямельку вадой, – Гэта, ў бойцы мручы, нешчасьлівыя Залілі сьвет нявіннай крывёй. Дый над гэтай крывёю магільныя Расплываюцца енкі сірот, Плачуць цяжанька людзі бязьсільныя, Плача змучаны ўвесь мой народ. А мучыцеляў сьмех над скаванымі Разьлятаецца страшным выцьцём... Завываюць ваўкі над курганамі, Сьвет заліты крывавым агнём.
1907
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|