РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зь песень аб няволі
То ня сьвісты зімовай мяцеліцы
Над зямлёю шумяць і гудуць, –
Гэта дзікім мучыцелем сеецца
Сяўба – ў путы працоўных закуць.
 
То ня рой груганоў падымаецца,
Дзе зваёваных трупы ляжаць, –
Гэта гурты казакаў зьлятаюцца
Закаваны народ катаваць.
 
То ня рэчак паводкі бурлівыя
Затапляюць зямельку вадой, –
Гэта, ў бойцы мручы, нешчасьлівыя
Залілі сьвет нявіннай крывёй.
 
Дый над гэтай крывёю магільныя
Расплываюцца енкі сірот,
Плачуць цяжанька людзі бязьсільныя,
Плача змучаны ўвесь мой народ.
 
А мучыцеляў сьмех над скаванымі
Разьлятаецца страшным выцьцём...
Завываюць ваўкі над курганамі,
Сьвет заліты крывавым агнём.
 
1907
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.