РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віка Трэнас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прыручаны
па бэрлінах прагах і венах
на мяне забыўшыся быццам
ты вандруеш бы кроў па венах
я збалелага сэрца хачу пазбыцца
 
не ў берлінах прагах і венах
вакол пальца абводжу стужкі
сьцяжын і вяртаецца верны
як прыручаныя вяртаюцца птушкі
 
ты дазволь маім новым імёнам
пераблытаць дні назвы і даты
калі ты некім быў прысьнёны
ці ёсць розьніца – стаць акрыленым ці крылатым
 
чым адным заставацца ў выраі
адчуваючы сьверб за сьпінай
анёлы вандруюць шляхамі выверанымі
і толькі мы – з крыламі вывернутымі – аўтаспынам
 
жнівень – верасень 2009
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.