РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сыплюцца з клёнаў лісты
Сыплюцца з клёнаў лісты,
сыплюцца ціха, маўкліва,
крыюць зямлю і кусты
пражаю жоўтай, шасьцівай.
 
Сыплецца саду краса,
кроплі дажджу, як раса,
зьзяюць сьцюдзёнай палівай.
Восень... дык дождж і ня дзіва.
 
Сыплюцца з клёнаў лісты,
сыплюцца ціха, маўкліва,
крыюць зямлю і кусты
пражаю жоўтай, шасьцівай.
 
Сэрца і б’ецца й баліць,
Плача па небе й зямлі,
Тоне у сумах, сумлівах.
Восень...
                    дык сум і ня дзіва...
 
8.IX.1922.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.