РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Песьня
Па вузкіх палосках, па нівах
Ляціць яна ў сумную даль,
I чутны ў яе пералівах
Заўсёды – ці смутак, ці жаль.
 
Ня шэпчуць ў задуме бярозы,
Ня жаліцца рэчцы чарот –
Не, гэта адвечныя сьлёзы
Свае вылівае народ.
 
Ня хіліцца ў полі каліна,
Вітаючысь зь яснай зарой –
Не, гэта гаруе дзяўчына
Над доляй гаротнай сваёй.
 
Ня ветры у полі шырокім
Панура і глуха шумяць –
Не, жней гэта горам глыбокім
Цягучыя песьні зьвіняць.
 
Відаць, што гаротна іх доля,
Што шмат у іх жыцьці клапот,
Бо ў песьнях нячутна ніколі
Вясёлых ці радасных нот...
 
1921
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.