 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Смутак няясны зышоў на душу... Кленчыць, маліцца? Чаго я хачу? Лёгкія хмары плывуць спакваля, мглою чырвоны ўбіраючы шлях... Гукі і гоман нясуцца здалёк, быццам хто гора задзержаць ня ўзмог і закрычэў, застагнаў на ўвесь сьвет... Не, гэта места шуміць так... і сьлед гукі глухія кладуць на душу. Сонца заходзіць... Чаго я хачу? Хочацца любасьці нечай да мукі, хочацца сьціснуць халодныя рукі, хочацца кінуць усё і пайсьці, думкі разьвеяць мне хочацца... ці ўзяць і заплакаць, каб сьцішыць душу. Цемра надходзіць... Чаго ж я хачу? Можа, хачу я таго, што ўжо маю, можа, хачу недасяжнага раю? Не, не зямных я хацела б уцех, радасьцяў дробных празь сьлёзы і сьмех... Я... я б раззорыць хацела душу. Цемра надходзіць... Чаго я хачу?
1922
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|