РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Няўжо
Недаверліва ноч надыходзіць,
нешта слухае... Дых пераводзіць...
Цішыня... цішыня... цішыня...
Ў сінім сьцені схаваліся вулкі,
гоман места, далёкі а гулкі,
зьнік з апошнімі косамі дня.
Ў небе зоры сьмяюцца празь сьлёзы,
і хоць ліпы дрыжаць ад марозу,
а сьмяюцца чагось і яны.
Дык няўжо ж нас жыцьцё так стаміла,
што ня знойдзем хаценьня ці сілы
усьміхнуцца празь сьлёзы і мы?
 
1922, Вільня.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.