РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лес шумеў
Лес шумеў... Ледзьве чутнымі гукамі
гоман соснаў высокіх сплываў.
Вецер дзіўна-прыгожымі згукамі
новы шэпт, новы сьпеў выклікаў.
 
Між камлямі хваінаў чырвонымі
зьзяў крывавы асеньні заход.
Далячынямі неба прадоннымі
выплываў белых зор карагод.
 
А між імі, з усьмешкай халоднаю,
ўсходзіў месяц, прыбраны ў імглу.
Гэны вечар малюнкамі роднымі
выклікаў нейкі смутак, тугу.
 
Смутак рос, калыхлівымі хвалямі
плыў а плыў у душу ён маю...
Так туман, неабсяжнымі далямі,
залівае увосень зямлю.
 
Вільня, 1922.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.