РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Памяці Ядвігіна Ш.
Ціха з шэрых нябёс белы падае сьнег,
А учора сьмяялась вясна,
Сонца першыя косы так сьветлы былі,
Усьміхаючысь, хмаркі ў блакіце плылі,
I ласкаў, і звадзіў гэты сьмех.
 
Вецер – той нават дыхаў у твары вясной,
Ўжо чарнела дзе-недзе зямля,
Ўсюды з грукатам срэбным плылі ручаі,
Ты памёр, не прыждаўшы чароўнай вясны,
Сьпі жа з чыстай, спакойнай душой.
 
Тут, на шумнай зямлі, ты і жыў, і цярпеў,
Ты народ свой гаротны кахаў,
Ты да мэты ішоў без пуці, без дарог,
Працаваў, не шкадуючы сіл, пакуль мог,
Не прыждаўшы вясны, дагарэў.
 
Дагарэў... але сьветлая памяць твая
Не разьвеецца лёгка, як дым.
Не забудуцца простыя словы твае,
I, як сына найлепшага, прыме цябе
Беларусі пакутнай зямля.
 
1922
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.