РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жыцьцё
Клічуць вечарам зоры ў сусьвету прасторы...
Поўны нейкае зморы ці прыгноблены, хворы –
                              не ідзе чалавек...
 
Ночкай месяц варожа так прынадна, прыгожа...
Гэй, паслухаеш, можа, кінеш жыцьце, нябожа?
                              Не, ня йдзе чалавек...
 
Не, ня йдзе, хоць паволі сэрцам рвецца да волі,
штодня нудзіцца болей – і жыве мімаволі,
                              несьвядома амаль,
 
Хоць да самага раньня лёс ягоны – змаганьне,
сумаваньне па шчасьці ці па долю сяганьне,
                              неакрэсьлены жаль...
 
1923
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.