 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Над ракою ў спакою Зацьвітала каліна; У сяле за ракою Вырастала дзяўчына. Да зялёнай каліны Прылятала зазюля; Да дзяўчыны-маліны Удаваўся Януля. Над ракой, дзе каліна, Сенажаць церабілі; У сяле, дзе хлапчына, У паход затрубілі. Перастала каліна У цьвяточкі ўбірацца; Перастала дзяўчына Зь ненаглядным страчацца. Бедавала зязюля, Што каліны ня стала; Бедавала матуля, Што дзяўчына ўсыхала. Па рацэ гналі хвалі Ўдаль галіны каліны; Людзі ў рэчцы шукалі Самагубкі-дзяўчыны... Над ракою ў спакою Зацьвіла зноў каліна; А ў зямельцы пад ёю Спала наша дзяўчына.
1911
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|