РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ваякі
Сышліся два сьветы на сьцежцы адной
I ўдарылі ў спрэчку яны між сабой.
 
– Маё ўжо тут права! – сказаў малады.
Стары: – Не тваё, а маё – заўсягды!
 
Дагледзела трэйцяе тут іх жыцьцё
I кажа: – Ня ваша, а ўсё тут маё!
 
Чацьвёрты ўсім вецер кіўнуў галавой...
Сышліся ваякі на сьцежцы адной.
 
1911
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.