 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьнег падаў зь неба іскрынкамі зор... Ён крыў зямлю карункаў дыванамі. Ледзь вецер шапацеў між голымі клянамі і зноў ляцеў туды, дзе сьніў прастор, ды пасам зубчастым сінеўся бор над анямелымі даўно палямі, што скутыя ляжалі маразамі, адпачываючы ад летніх змор. Адпачывала ўсё – і лес, і поле, і неба глыбіня... Ды не людская доля. Людская доля бо – усьцяж цярпець, шукаць чагось зь няўтомнаю тугою, глядзець на крыўды, зло... і летуцець аб соладзі нязнанай супакою.
1924, Слонім.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|