РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Уначы
Ноч спакоем чаравала,
сьцені ціхія сплятала
у бярозах, апавітых
срэбнай, сьнежнаю імглой.
 
Зьнекуль думак, сноў забытых,
іх, штодзёньнем скутых, зьбітых,
нечаканы выплыў рой...
 
Аджылі ўспаміны, здані
дзён калішніх, сны, жаданьні,
неба весьняга павець...
 
Захацелася уночы
ў змрок зімовы не глядзець,
а, спусьціўшы твар і вочы,
не любіць і не цярпець.
 
1924
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.