РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На сенажаці
Косы зьвіняць... Сьпеўна ўзносяцца зыкі,
поўняць жыцьцём жаўтацьвет-сенажаць
майстры дзіўныя зь нязнаных музыкаў,
                            косы зьвіняць...
 
Кмена пах цягне па мокрых пракосах,
водарыць сенам у пухкіх капах!
Дыхае поле у сонцавых косах,
                            кмену йдзе пах...
 
Песьню жанкі запяялі нясьмела,
і – звоніць уся сенажаць,
з гукамі – ўдалеч, здаецца б, ляцела...
                            Косы зьвіняць...
 
1925, Доры.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.