РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ночка
Ночка ціхая, расістая
Йшла над палямі-лагчынамі.
Зоры паліла празрыстыя
Ў небе, паміж аблачынамі.
 
Кідала кроплямі роснымі
Ўправа, улева, ўгару.
Пахамі мляўкімі, млоснымі
Дыхала ў сонным бару.
 
Чуць варушылі галінамі
Ліпы, красой абсыпаныя.
Ў шэляху траваў з травінамі
Чуліся гукі нязнаныя...
 
Над балатамі бяздоннымі
Зьзялі агні дзе-нідзе,       
Млелі струхлелыя, сонныя
Івы ў ліпкім тумане...
 
Ночка, тваймі гэта чарамі,
Ночка, тваймі гэта дзівамі
Збуджаны зоры між хмарамі,
Сплецены мглы па-над нівамі...
 
Ты гэта, вечна чароўная,
Ў соннае сэрца ўвайшла –
Думкі мае невымоўныя
Ўсе зразунела, знайшла...
 
1925
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.