РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ішла вясна
I пярловыя хмаркі вяночкі плялі
над паўсоннай імглістай прасторай зямлі,
і цалункі гарачыя сонцавых кос
зь сініх-сініх празрыстых сплывалі нябёс,
і пралескі ўсьміхаліся ў сьцені лагчын,
і ў мутной, але сіняй вадзе каляін
запаляліся сонцам мільёны агнёў, –
              бо вясна йшла у руні палёў.
I дрыжэлі знаёмыя струны ў душы,
пазрываныя ў часе зімовай цішы,
і хацелася некуды йрвацца, ляцець,
і хацелася крылы птушыныя мець,
і хацелася сьвет абымаць, цалаваць,
і пяяць, і пяяць, і пяяць, і пяяць, –
бо йшчэ раз за маіх пералётных гадоў
              ішла вясна ў зеляніне садоў!
 
1928, Хэлмна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.