 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Лёгка-замглёныя восені далі ў ясна-зялёным блакіце стаялі. Гаснучы, сыпаўся дзень пазалотай зь неба на тонкіх бяроз пераплёты. Чырваняй кволай старой акварэлі клёны й асіны у лесе гарэлі. Дзень дапаліўся, і цемра нядбала ў шэрасьці фарбы жывыя схавала. Лес у густым, мутнаватым тумане ў змрок адышоўся, як шэрае зданьне... Цёмна... Бярозы нябачна у полі сыплюць асеньнія сьлёзы паволі. Ўслухайся ў плач іх, жальлівы бязь меры. Ці разумееш у плачы тым шэрым, што яшчэ нехта у вечар туманны тужыць усупал з табой па нязнаным?
1930, Хэлмна.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|