РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Тае вечар
Тае вечар, пачаты на росных лугох.
Ціша... ціша...
З даляў выліўся вецер, пайшоў па кустох,
ледзь калыша...
Смакам сьвежым паветра густое абмыў
пахам бору,
закруціўся і ў цёмную далеч адплыў,
недзе ў зоры.
Зорам цесна у небе, як нам на зямлі,
ймглой трымцівай
ноч абсыпалі, сьнегам ляглі на гальлі
йгруш над нівай...
Белы пыл, як туман сэрабраны, залёг
нізам, вышай...
Стаяў вечар, пачаты на росных лугох,
ціша... ціша...
 
1932, Хэлмна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.