РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зоры
У лагох, налітых туманамі,
белым статкам пасуцца таполі.
Зь цёмна-сініх глыбіняў над намі
ноч зыходзіць спакойна, паволі.
Зьзяюць зоры, міргаюць вачыма,
узьнімаюць густыя расьніцы,
быццам сочаць і пільна й няспынна,
што за сон нам сягоньня прысьніцца...
Калі ўгледзецца ў зорныя сьветы
простым, людскім прыгашаным зрокам,
мала быць расьсьпяваным паэтам,
нават мала – натхнёным прарокам.
Хто ж бо ўцісьне у словы пустыя
чар нябёсаў, адвечны і сталы?
I мэтафар на сьвеце замала,
і ўсе рыфмы здаюцца ня тыя,
і ня праўдзяць ні формы, ні меры,
рытм найлепшы – здаецца ніякім, –
можна толькі ў захопленьні верыць
ясным зорам з глыбінь задыяка.
 
1935, Хэлмна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.