РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Асеньні вечар
Чырвоны бляск асеньні захад
праз рэдкі кужаль хмараў цэдзіць,
густы сасоньнік крые бляхай
з рудава-жоўтай чыстай медзі.
Чырвона й сіне ў соснах гонных,
на ймхі кладуцца пасмай сьцені,
і пах гаркі, лясны, сасонны
ўстае зь зямлі, як сон асеньні.
Яшчэ часіна – і з гушчараў
маўчком, нячутна выйдзе цемра,
ўнізе, паміж камлёў няздарных,
клубком разблытаецца шэрым,
павісьне зрэб’ем нечасаным
над лесам сьцішаным, над намі...
О, ноч, жывога дня нірвана,
Прыйдзі
                  й суціш, суціш нас снамі!
 
1936, Равіч.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.