РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Замаўчыце думы...
Як дуброваў шумы
Ўзімку ды ў марозы, –
Замаўчыце, думы,
Не наводзьце сьлёзаў.
 
Хоць так горка жыці –
Рэчкай гора льецца, –
Кінь, сэрца, тужыці,
Над чым сьвет сьмяецца.
 
Не ўслухайся, сэрца,
Не ўзірайцесь, вочы,
Што у паняверцы
Даць жыцьцё захоча.
 
Няпраўдай вялікай,
Душа, не смуціся, –
За агульным гікам,
Хоць і страшна, прыся.
 
Сэрцам к сэрцу пылка
Рынеш, небарака,
Дый цярпі – памылка, –
Там лёд ці вужака.
 
Ой, хоць так балесьне,
Гаротнік, крапіся,
К канцу з думкай-песьняй,
Як птушка, ня рвіся.
 
Замрэ жжалю голас,
Вораг паб'е крыльле,
Будзеш, як той колас
Пасярод бадыляў.
 
Колас зломіць бура,
Зь зямлёю зьмяшае,
Табе жыцьцё збура
Нянавісьць людская.
 
Дык замрыце, думы,
Сэрца не труціце,
Куды ветраў шумы –
Туды ў даль ляціце.
 
А далей ад сьвету,
Ад людзей найдалей,
I нясіце гэту
Песьню майго жалю.
 
Там хоць вецер, можа,
Што гуляе ў полі,
Вас не патрывожа,
Пойме маю долю.
 
1907
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.