РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Фэстываль
Слата... Асеньняе зьмярканьне
глядзіць вачмі сьляпымі ў змрок,
дзе парудзелым мокрым зданьнем
плывуць бярозы празь пясок.
Плывуць і белымі рукамі
ірвуць густы, густы туман,
а над слатой, над туманамі
нябёс палатаны рызман...
Бязьлюднай пушчай выдаюцца
нябёсы, сінія даўней,
у сьценях восеньскіх, у пустцы
штораз пусьцей, штораз цямней.
I толькі рад бярозаў нема
з вачэй сьляпых страсае жаль...
 
Спраўляюць восень, ноч і цемра
глухі, распачны фэстываль.
 
1936, Равіч.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.