РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вячорны абразок
Вятраны змрок... Старыя вербы
над рэчкай пранікамі пяраць
па шэрай воднай палатніне.
Ўгары, праз хмараў рэдкіх шчэрбы,
зіркае месяц круглатвары,
зялёна-сіні.
Зіркае ў цемру, што лагчынай
паўзе і вільгацяю сьвежай
дубцы лазы надрэчнай мочыць.
А вецер трэпле балачыны
ўгары раскіданай адзежы
і ў ноч валочыць...
 
1936, Равіч.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.