РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Асеньняю цішай
Над мутнай вадой каляінаў,
над бураю гонтаю дахаў
у страху
калматыя елкі
зь імглістага футра галінаў
выцягваюць сінія пальцы
у цёмнае неба...
Ў кацелкі
там зоры гуляюць, як мальцы:
блісьне, загарыцца, сарвецца,
пакоціцца зорка –
і згіне.
Здаецца, на мокрай галіне
завісьне, згарыць, расплывецца.
I ўзноў супакой, і сіне
і зорна
у небе прасторным,
як можа быць толькі у вышы
асеньняю цішай.
 
1936, Равіч.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.