РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Заміж мяне
Я –
        не жыву вясной...
Рунеюць сенажаці,
курэе сіні дым над кратамі палёў,
і за мяне
цьвіце над шэрай пасмай гаці
празрысты, белы пух вярбін і тапалёў.
Я –
        й летам не жыву,
бо за мяне сінеюць
у полі васількі й хінуцца каласы,
і жаляцца-пяюць на жоўтых пожнях жнеі,
маёй
зыркой тугой дрыжаць іх галасы.
А ўвосені узноў –
заміж мяне асіны
чырвоны гасяць жар у рэдкім тумане,
і плача дробны дождж так нудна, несупынна
па сонцы і вясьне,
але...
            заміж мяне.
 
1936, Равіч.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.