 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На бел<арускую> выд<авецкую> суполку «Загляне сонца і ў наша аконца»
|
#1 Што і мы аб чымсь дбаем, – выдавецкую маем Суполку ад прошлага лета, Дый ажно «Загляне сонца і ў наша аконца» Таварыства ахрышчана гэта. Але ўсё йшчэ цямноты... Як да кожнай работы, Не надта сьпяшыць мы ахвочы; Знаць, пакуль гэта «сонца» гляне ў наша аконца, Начная раса выесьць вочы.
#2 Горы абяцаці – Ня споўніць крыхі – Не сьвятыя лепяць Гэткія гаршкі. Ёсьць у нас «суполка» Цешся, беларус, Тваёй мовай кніжак Надрукуе стус. Ой, сьпяшыць суполка Кніжкі выдаваць, Хіба на тым сьвеце Будзем іх чытаць.
1907
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|