Я зачэрпнула сягоньня жменю сонечных праменьняў і гуляла зь імі доўга: перасейвала ў далонях, рассыпала на каленях, зноў зьбірала, каб ня стылі, яны ж пахлі хмельна, сонна, сяньня выбраным пласконьнем, і было так люба, міла расьсяваць іх жоўтым пылам. Сьвет здаваўся сіні-сіні і бязьвінны, як калісьці. Летуцелася, што з сэрцам я магла б, нібы асіньнік, стрэсьці жах штодзённай сьмерці, скінуць жаль пажоўклым лісьцем, што магла б разблытаць шэрасьць нашых дзён, пачаць ад старту. I яшчэ хоць раз даць веры, што жыцьцё чагосьці варта!
1941, Менск.
|
|