РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Змагар
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
№ 464
Ён любы мне. Ён - дарагі.
Ўгары - Пагоні бег няспынны‚
А з кута ў кут на берагі
Плыве Сьцяг роднае Айчыны.
 
Гляджу на нумара красу;
Зьвіняць: чатыры-шэсьць-чатыры...
Кангрэс - сьпяваюць верасы‚
Другі - грукоча сэрца шчыра.
 
Ён любы мне... Ён - мой мандат.
Хвалюе грудзі шчасьця рэзвасьць.
Ён гонар мой. Я - дэлегат.
Я галасую: нязалежнасьць.
 
Чэрвень 1944 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.