РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На бел<арускую> выд<авецкую> суполку «Загляне сонца і ў наша аконца»

#1
Што і мы аб чымсь дбаем, – выдавецкую маем
      Суполку ад прошлага лета,
Дый ажно «Загляне сонца і ў наша аконца»
      Таварыства ахрышчана гэта.
 
Але ўсё йшчэ цямноты... Як да кожнай работы,
      Не надта сьпяшыць мы ахвочы;
Знаць, пакуль гэта «сонца» гляне ў наша аконца,
      Начная раса выесьць вочы.

 

#2
Горы абяцаці –
Ня споўніць крыхі –
Не сьвятыя лепяць
Гэткія гаршкі.
 
Ёсьць у нас «суполка»
Цешся, беларус,
Тваёй мовай кніжак
Надрукуе стус.
 
Ой, сьпяшыць суполка
Кніжкі выдаваць,
Хіба на тым сьвеце
Будзем іх чытаць.

 
1907
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.