РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ня дайце згінуць...
Ня дайце згінуць песьняру
Ў нязнаньні, ў беднасьці, ў глушы,
Стварыце радасьці зару,
Зганіце сум зь яго душы, –
Ня дайце згінуць песьняру.
Ён так цярпіць за крыўды ўсе,
Ён пеці выйшаў у пару,
Вам толькі слухаць, што пяе,
Ня дайце згінуць песьняру.
Аб вашай долі ў сьвету даль
Скіруе струн сваіх ігру,
Вы ж толькі за ўсе песьні, жаль,
Ня дайце згінуць песьняру.
 
1907
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.