 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Залатым узорам заіскрылі зоры‚ Заіскрылі зоры у чароўным сьне; Беларуса гонар‚ уздымайся ўгору! Угару! Да зораў! Насустрач вясьне! Дух бунтарны‚ зорны‚ горда -непакорны - Ў барацьбе няўкорны вольных дум узьлёт Разам з сонцам раньнім заклікай к змаганьню! Заклікай к змаганьню вынішчыць прыгнёт! Ўжо на родных гонях ня стрымаць Пагоні. Ня стрымаць Пагоні‚ рвацца на прастор; Ўвысь узьняўся сьмела Бел-Чырвона-Белы; Бел-Чырвона-Белы залунаў да зор.
Васілішкі, 26 чэрвеня 1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|