У чароце птушка начавала
|
З народнага
|
У чароце птушка начавала, ой-лю, пад галоўку скрылечка падклала, ой-лю. А як ночку мне заначаваці, не пускае ў хату мяне маці, а чарот на возеры вяночкам, ночка, ахрысьці майго сыночка, а ў грудзёх разьбітае сардэнька, ночка, дзе мой любы казачэнька? У чароце птушка начавала, ой-лю, пад галоўку скрылечка падклала, ой-лю. А як мне заначаваці, не пускае ў хату мяне маці.
|
|