 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Шапаціцца восень залацістым лістам‚ Валавяны хмары гоніць угары. Паравоз імчыцца з дзікім сьмехам-сьвістам Праз палі‚ балоты‚ цераз гушчары. Кратае‚ казыча‚ хіліць вецер вецьце‚ Гойдае галінкі кашлатых сасён. Палахліва сыпле жоўтае амецьце Залаціста - лісты амярцьвелы клён. Стужкамі удалеч распаўзьліся сьцежкі; Журавоў у вырай плыве ланцужок; Міла мне усё тут: імшары‚ алешнік‚ Саламяны стрэшкі‚ мурагу стажок.
Лістапад 1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|