– Самыя жывыя багі – багі дзядоў, багі сыноў і ўнукаў такія ж смяротныя, як і іх творцы. – Я ёсьць і сын і ўнук. Значыць, мае багі сьмяротныя?.. – Але. – Аднак жа і ў дзядоў былі бацькі, дзяды і нават прадзеды... – ...Бацькі, дзяды і прадзеды тваіх дзядоў былі багамі. – Значыць, людзей зусім не было? I хто ж ім тады пакланяўся? – Птушкі, зьвяры, дрэвы... – Няпраўда! – Праўда. Ты ўглядзіся ў сябе... Бачыш?.. — ...дрэва...
|
|