РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Э-дыпціх

#1
На пасьцельнай бялізьне
ў пастэльных танах
зь японскімі іерогліфамі
ты ляжыш,
нібыта сярэдні радок
хоку,
а я,
карацейшая на два склады,
спрабую быць
ці першым,
ці апошнім,
пакуль не паглынае
сярэдзіна…

 

#2
На бялізьне
ў эгіпецкім стылі
я –
твая Неферціці –
працягваю табе
муміё,
чорнае,
нібы літары вершаў,
гаючае,
нібы сэнс,
мумі-
я,
я,
быццам мумія,
ляжу некалькі хвілінаў,
а падаецца –
тысячагоддзі…
Невыносная гульня,
хутчэй забірай мяне
зь мёртвага Эгіпту
ў беларускую жарсьць…
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.