 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Лунінцу
Царква на шляху ад хаты і на шляху да хаты – царква. * Усе словы ад пылу вавілонскага крыху шэрыя. * Ем зялёпухі. Смак маленства і міну- лага стагоддзя. * Сон вышывала чорнымі літарамі. Крыжыкі спалі. * Пад лунінецкі- мі зоркамі падаюць грушы. Сьвецяцца... * Поўныя вочы ўспамінаў пад поўняю... Ветах чакаю. * Узіраюся ў сьнег, сьмех, сьмерць, ня бачу, як старэюць птушкі. * На кроп малады дожджык крапае. Мыю старую бульбу. * У сівых вачах памяць пра сіні лён жывіць надзею. * Валошак букет... Пералічваць ня трэба на жыцьцё альбо сьмерць. * У шыбу грукну пустой хаты і хоць ёй прамоўлю: «Свае!» * З далоні ў далонь перасыпаю пясок. Цяплей і меней... * Высыхае ўсё каля хаты маленства, але ня сьлёзы. * Пеўнева пёрка і сьлёзы на літарах у сшытку з хоку.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|