 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
* Абудзіў мяне цёплымі гукамі акарыны рудой, што ўвабрала ў сябе спакой, незалежны ад шчасьця, што забрала ў мяне прадчуваньне жахлівага сну. Абудзіў... І разьбіў... І на чорнай цяпер мне іграеш... * Сыграй на чорнай акарыне мне пакараньне за каханьне. Мне прадчуваньне разьвітаньня сыграй на чорнай акарыне. Хай не жаданьне, не абраньне, хай боль нікуды не адрыне – сыграй на чорнай акарыне мне пакараньне за каханьне. * Чорная акарына ў вуснах тваіх... А я чакаю, каб счарніць твае вусны ці то чарніцамі, ці то пацалункамі... * Ноч. Акарына чорная сьпіць на стале, а ты – са мною. * Прыцісну да вуснаў тваю чорную акарыну, і боль паплыве бязгучны. І ніхто ня скажа, што ня ўмею граць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|