РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зьнічка
Зорка ляціць на зямлю,
і ніхто ня думае,
ад чаго яна памерла –
ад старасьці,
ад нейкай зорнай хваробы,
скончыла жыцьцё самагубствам
з-за нешчасьлівага каханьня,
ці была атручана
нябесным Сальеры.
Зорка ляціць на зямлю,
і ніхто ня думае,
ад чаго яна памерла.
Усе загадваюць жаданьні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.